Back to top
22 June 2023

Belarus authorities should immediately and unconditionally release woman human rights defender Nasta Loika

On 20 June, 2023, the Minsk City Court sentenced the woman human rights defender Nasta (Anastasia) Loika to seven years in general security prison. The trial was closed to the public, and the details of the court hearings are unknown. Alyona Shilko, the judge of the Minsk City Court, found her guilty of “incitement of racial, national, religious or other social enmity or discord” (Article 130, Part 3 of the Belarusian Criminal Code). These accusations are based on the contribution Loika made in 2018 to a report that assessed human rights violations by law enforcement officers during state-sponsored persecution of the anarchist community in Belarus. The judicial process was rushed, the sentence was announced during the third court hearing over eight days.

Fifteen international and Belarusian human rights organizations call for Nasta Loika’s immediate and unconditional release.

Nasta Loika is a prominent Belarusian woman human rights defender working in the field of human rights education. She also analyzes repressive “anti-extremist” laws, and advocates for the protection of the rights of migrants and stateless people in Belarus. In the summer of 2021, Belarusian authorities shut down Human Constanta, the organization where she previously worked, as part of an orchestrated attack against civil society in the country. Human Constanta promoted public interests and joint actions in response to current human rights challenges in Belarus. In 2022, the Barys Zvozskau Belarusian Human Rights House named Nasta Loika the human rights defender of the year.

Nasta Loika was arrested on 28 October, 2022 and has been arbitrarily detained ever since. On 31 October, 2022, the Pieršamajski District Court in Minsk sentenced her to 15 days of administrative arrest under bogus “petty hooliganism” charges (under Article 19.1 of the Code of Administrative Offences). The authorities then extended her detention three times.

During the 58 days of administrative arrest the authorities tortured Nasta, treated her inhumanely, and denied her the right to receive medication and warm clothes, and access legal help. Her mother’s house was raided in November 2022.

On 24 December, 2022, Belarusian law enforcement officials transferred Nasta Loika to Pre-trial Detention Center No.1 in Minsk. At first, the prosecutor accused her of violating Criminal Code Articles 130 Part 3 “incitement of racial, national, religious or other social enmity or discord” and also Article 342.1, “organizing of group activities that gravely violate public order.” Ultimately, the prosecutor dropped the second charge.

The Belarus authorities also targeted human rights lawyers, who acted as Nasta Loika’s defense attorneys. In November 2022, Tatsiana Lishankova was detained and subsequently lost her license to practice law. In March 2023, the Qualification Commission under the Justice Ministry refused to pass the qualification examination of another one of her defense lawyers, Inessa Olenskaya, which will lead to her eventual disbarment.

The undersigned human rights organizations consider this targeting of human rights lawyers working on Nasta Loika’s defense a flagrant violation of the human rights defender’s right to defense, as well as a violation of the lawyers’ right to exercise their profession.

The police first detained Loika on 6 September, 2022 near the Minsk City Court, when she arrived to show support for two human rights defenders – Maria Rabkova, who was sentenced that day to 15 years in prison, and Andrey Chapiuk. She was temporarily released on 5 October, 2022, only to be detained again on 28 October.

The undersigned organizations condemn the arrest and verdict against Nasta Loika. We believe Belarusian authorities are targeting her for her peaceful and legitimate human rights work. We condemn the physical and psychological torture Loika was subjected to during her time in administrative arrest and in pre-trial detention. Her sentencing reflects the systemic aggravated attacks against Belarus's human rights defenders and civil society by Belarusian authorities. We call for the immediate and unconditional release of human rights defender Nasta Loika.

Signatories:

ARTICLE 19 EuropeNetherlands Helsinki CommitteeThe Barys Zvozskau Belarusian Human Rights House

Belarusian Helsinki Committee

Belarusian Association of Journalists

International Federation for Human Rights (FIDH), within the framework of the Observatory for the Protection of Human Rights Defenders

Front Line Defenders

Human Constanta

Human Rights Centre Viasna

Human Rights Watch

Lawtrend

Legal Initiative (Belarus)

Office for the Rights of Persons with Disabilities

REDRESS

World Organisation Against Torture (OMCT), within the framework of the Observatory for the Protection of Human Rights Defenders

 

 

 

Заява: улады Беларусі павінны неадкладна і безумоўна вызваліць жанчыну-праваабаронцу Насту Лойка

20 чэрвеня 2023 года Менскі гарадскі суд прыгаварыў праваабаронцу Насту Лойка да 7 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму ўтрымання. Судовы працэс быў зачынены для публiкi i дэталi працэса дагэтуль невядомыя. Суддзя Менскага гарадскога суда Алена Шылко прызнала праваабаронцу вінаватай ва "распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай ці іншай сацыяльнай варожасці" па частцы 3 артыкула 130 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Гэтыя абвінавачанні заснаваныя на тым, што ў 2018 годзе Наста Лойка зрабіла ўнёсак у падрыхтоўку даклада аб правах чалавека, які датычыцца пераследу анархісцкай супольнасці ў Беларусі з боку дзяржавы. У гэтым дакладзе была дадзена праваабарончая ацэнка дзейнасці супрацоўні_ц праваахоўных органаў у Беларусі. Судовы працэс прайшоў хутка, прысуд быў абвешчаны падчас трэцяга паседжання суда.

15 міжнародных праваабарончых арганізацый заклікаюць да неадкладнага і безумоўнага вызвалення праваабаронцы Насты Лойка.

Наста Лойка – вядомая беларуская праваабаронца, якая працуе ў сферы адукацыі ў галіне правоў чалавека. Яна таксама займаецца аналітыкай рэпрэсіўных "антыэкстрэмісцкіх" законаў і выступае за абарону правоў мігрант_ак і асобаў без грамадзянства ў Беларусі. Улетку 2021 года беларускія ўлады, у межах спланаванай атакі супраць грамадзянскай супольнасці ў краіне, ліквідавалі арганізацыю Human Constanta, у якой раней працавала Наста Лойка. Human Constanta прасоўвала грамадскія інтарэсы і сумесныя дзеянні ў адказ на сучасныя выклікі ў галіне правоў чалавека,. У 2022 годзе Беларускі дом правоў чалавека назваў Насту Лойка праваабаронцай года.

Наста Лойка знаходзіцца пад вартай з 28 кастрычніка 2022 года. 31 кастрычніка 2022 года суд Першамайскага раёна горада Менска (Беларусь) прыгаварыў праваабаронцу Насту Лойка па абвінавачанні ў "дробным хуліганстве" па артыкуле 19.1 Кодэкса аб Адміністрацыйных Правапарушэннях да 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Потым улады чатыры разы запар падаўжалі тэрмін яе 15-дзённага арышту па абвінавачанні ў "дробным хуліганстве", пасля чаго праваабаронцу перавялі ў СІЗА.

Цягам 58 дзён утрымання пад вартай улады падвяргалі Насту Лойку катаванням і бесчалавечнаму абыходжанню, адмаўлялі ёй у праве на атрыманне лекаў і цёплага адзення, а таксама на доступ да юрыдычнай дапамогі. У лістападзе 2022 года ў доме маці Насты Лойка быў праведзены ператрус у мэтах ціску на праваабаронцу.

24 снежня 2022 года супрацоўнікі праваахоўных органаў Беларусі перавялі жанчыну-праваабаронцу Насту Лойка ў СІЗА №1 у Менску. Спачатку пракурорка абвінаваціла праваабаронцу ў парушэнні двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь: "распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай ці іншай сацыяльнай варожасці" па артыкуле 130, частцы 3 і "арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, якія выявіліся ў відавочным непадпарадкаванні законным патрабаванням прадстаўнікоў улады або дзеяннях, якія пацягнулі парушэнне працы грамадскага транспарту, прадпрыемстваў, установаў і арганізацыяў, або актыўны ўдзел у такіх дзеяннях пры адсутнасці прыкмет больш цяжкага злачынства" па артыкуле 342.1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. У выніку пракурорка толькі пацвердзіла парушэнне артыкула 130 часткі 3, адмовіўшыся ад другой часткі першапачатковага абвінавачання.

Разам з пераследам праваабаронцы, улады Беларусі таксама пераследвалі адвакатак-праваабаронцаў, якія выступалі ў якасці абаронцаў Насты Лойка. У лістападзе 2022 года іншая жанчына-праваабаронца і адвакатка па правах чалавека, якая бараніла Насту Лойка, Таццяна Лішанкова, была затрыманая, а пасля ўлады пазбавілі яе ліцэнзіі на занятак юрыдычнай практыкай. У сакавіку 2023 года праваабаронца і адвакатка Інэса Аленская, якая выступала ў якасці абаронцы Насты Лойка пасля Таццяны Лішанковай, не прайшла атэстацыю ў Кваліфікацыйнай камісіі пры Міністэрстве юстыцыі, што прывяло ў канчатковым выніку да пазбаўлення адвакаткі права на прафесiю.

Ніжэйпадпісаныя арганізацыі лічаць такія пераследы праваабаронцаў, якія працуюць над абаронай Насты Лойка, сістэмным парушэннем права праваабаронцаў на юрыдычную абарону i права адвакатак практыкаваць сваю прафесiю.

Улады Беларусі арыштавалі праваабаронцу 6 верасня 2022 года каля будынку Менскага гарадскога суда, калі яна прыйшла падтрымаць праваабаронцу Марыю Рабкову, якая ў той час была асуджаная на 15 гадоў пазбаўлення волі, і праваабаронцу Андрэя Чапюка. Улады прыгаварылі Насту Лойка да двух адміністрацыйных арыштаў па 15 сутак запар па абвінавачанні ў "дробным хуліганстве". Наста Лойка не змагла атрымаць ніякіх лекаў, цёплай вопраткі і прадметаў гігіены. Яна была часова вызвалена 5 кастрычніка 2022 года, але 28 кастрычніка 2022 года яе зноў затрымалі.

Ніжэйпадпісаныя арганізацыі асуджаюць прысуд Настцы Лойка на 7 гадоў зняволення. Мы лiчым, што яна стала мішэнню для пераследу за сваю мірную і законную праваабарончую дзейнасць. Мы асуджаем ўсе фізічныя і псіхалагічныя катаванні, якім падвяргалася Наста Лойка падчас знаходжання ў ізалятары часовага ўтрымання і ў папярэднім зняволенні. Прысуд Насты Лойка адлюстроўвае сістэматычныя нападкі на беларускіх праваабаронцаў і грамадзянскую супольнасць з боку беларускіх уладаў. Мы заклікаем да неадкладнага і безумоўнага вызвалення праваабаронцы Насты Лойка.

Падпicанты:

ARTICLE 19 EuropeNetherlands Helsinki CommitteeThe Barys Zvozskau Belarusian Human Rights House

Belarusian Helsinki Committee

Belarusian Association of Journalists

International Federation for Human Rights (FIDH), within the framework of the Observatory for the Protection of Human Rights Defenders

Front Line Defenders

Human Constanta

Human Rights Centre Viasna

Human Rights Watch

Lawtrend

Legal Initiative (Belarus)

Office for the Rights of Persons with Disabilities

REDRESS

World Organisation Against Torture (OMCT), within the framework of the Observatory for the Protection of Human Rights Defenders